Каньён Белага Дрына
Каньён Белага Дрына | |
---|---|
Размяшчэнне | Рэспубліка Косава |
Каньён Белага Дрына (алб.: Gryka e Drinit të Bardhë; сербск.: Kanjon Belog Drima, Кањон Белог Дрима) — невялікі каньён, размешчаны на паўднёвым захадзе Косава. Праз каньён праходзіць рака Белы Дрын. Каньён параўнальна кароткі, усяго каля 900 метраў даўжынёй і глыбінёй 45 метраў. Ля ўваходу ў каньён знаходзіцца мост Фшайт, стары асманскі мост, які прыцягвае дайвераў з усіх балканскіх краін. Каньён ракі Белы Дрын, дзякуючы яго гідралагічным і геамарфалагічным каштоўнасцям, у 1986 годзе быў узяты пад юрыдычную ахову як помнік прыроды.[1][2]
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Каньён Белага Дрына размешчаны побач з мастом Фшайт недалёка ад вёскі Зрзе (муніцыпалітэта Араховац) у дарогі Джаковіца — Прызран. Каньён быў сфармаваны ў неагенавых перыяд. Яго фарміраванне было абумоўлена шматлікімі тэктанічнымі падзеямі. Яр мае тыповыя рысы каньёна і ўтрымлівае мноства карбанатных утварэнняў.[3]
Турызм
[правіць | правіць зыходнік]Падчас працяглага геамарфалагічнага працэсу рака Белы Дрын сфармавала каньён паміж двума вапняковымі пародамі, стварыўшы вельмі прывабны і цікавы каньён для даследчыкаў і наведвальнікаў. Размешчаны побач з галоўнай дарогай, якая злучае Джакаву і Прызран, Каньён Белага Дрына наведвае вялікая колькасць замежных турыстаў, а таксама мясцовых жыхароў. Адзіны аркавы мост Фшайт над каньёнам уяўляе сабой яшчэ адну важную турыстычную славутасць у гэтым раёне. Штогод праводзіцца конкурс «Скачкі з моста», у якім бяруць удзел шматлікія рэгіянальныя спартсмены. І мост, і каньён юрыдычна ахоўваюцца з 1986 года. Паверхня ахоўнай зоны складае 199 га, і яна належыць муніцыпалітэтам Араховац (124,96 га) і Джакава (73,86).[4]
Побач з мостам ёсць дзве скалы, вядомыя як «Арліная скала» (Shkëmbi i Shqiponjës) і «Скала Скандэрбега» (Shkëmbi i Skenderbeut), на якой намалявана гравюра албанскага шляхціца XV стагоддзя Георга Кастрыёці Скандэрбега. Партрэт Скандэрбега быў напісаны на скале ў 1968 годзе Мексідам Івейшы з нагоды 500-годдзя яго смерці.[5]
У верхнім канцы каньёна вы знаходзіцца рэстаран, дзе можна паесці свежалоўленай рыбы з ракі Белы Дрын.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Лодка ля маста Фшайт і каньёна
-
Замарожаная рака Дрын і каньён, выгляд з моста ў студзені
-
Каньён выгляд з паўночна-заходняй часткі
Зноскі
- ↑ http://ecdebates.medijacentar.info/download/raporti_natyra_eng.pdf Архівавана 5 студзеня 2015.
- ↑ http://www.ammk-rks.net/repository/docs/1StateofNature.pdf Архівавана 15 красавіка 2016.
- ↑ http://www.balkansgeotourism.travel/content/drini-i-bardh%C3%AB-white-drin-canyon-kosovo/see5F0B3E30B356E011C Архівавана 9 мая 2016.
- ↑ http://www.ammk-rks.net/repository/docs/Hidromonumentet_e_mbrojtura_ne_Kosove.pdf Архівавана 3 сакавіка 2016.
- ↑ http://gazetakritika.net//Forumi/Doreshkrim.php/index.php?itemid=2497 Архівавана 4 сакавіка 2016.